НАУ заклікала мабільных аператараў не адключаць інтэрнэт падчас пратэстаў


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Беларусі заклікала беларускіх аператараў сотавай сувязі не пазбаўляць краіну мабільнага інтэрнэту ў дні пратэстаў.

У НАУ нагадалі, што 9–11 жніўня 2020 года краіну пазбавілі доступу да сусветнага павуціння. Адключалі мабільны інтэрнэт і ў дні нядзельных маршаў.

«Дзеянні правайдараў, у тым ліку аператараў сотавай сувязі, спрыялі ўтойванню абуральных парушэнняў правоў чалавека: празмернага ўжывання сілы супраць мірных пратэстоўцаў, неправамерных затрыманняў і арыштаў. Яны дапамаглі ўладам абмежаваць правы беларусаў на доступ да інфармацыі, свабоду перамяшчэння, выказвання меркаванняў і сходаў, асабістую недатыкальнасць. Не кажучы ўжо пра каласальныя нязручнасці як для бізнесу і грамадскіх арганізацыяў, так і для мільёнаў звычайных грамадзянаў», – заявілі ва ўпраўленні.

Hавiны
BYPOL: Улады рыхтуюць тэракт 25 сакавіка, каб увесці надзвычайнае становішча
2021.03.24 08:35

У сувязі з гэтым перад Днём Волі НАУ звярнулася да беларускіх аператараў сотавай сувязі: A1, МТС і life з заклікам не «блакаваць мабільны інтэрнэт у дні масавых мерапрыемстваў, уключаючы 25 сакавіка».

«Тым больш, вы не горш за нас усведамляеце незаконнасць адпаведных распараджэнняў з боку ўладаў, як і тое, што праўду ад людзей у любым выпадку не ўтаіць. Уся краіна – вашыя існыя і патэнцыйныя кліенты – будзе вам удзячная», – гаворыцца ў заяве.

Таксама НАУ заклікала абанентаў сотавай сувязі напісаць ліст свайму аператару з аналагічным заклікам.

Hавiны
Арышты, прафілактычныя гутаркі, вайсковыя зборы і бацькоўскія сходы. Як улады рыхтуюцца да Дня Волі
2021.03.24 07:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў