МЗС Беларусі спрабуе дапамагчы затрыманаму ў Конга Зінгману. Ягоны арышт можа быць «выбухованебяспечным» для Менску

Аляксандр Зінгман і Віктар Шэйман. Фота: euroradio.pl

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пракаментавалі затрыманне ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга беларускага бізнесоўца Аляксандра Зінгмана.

Затрыманне Зінгмана пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз, перадае TUT.by:

«Мы ў курсе гэтай сітуацыі, займаемся ёй у рамках аказання консульскага садзейнічання беларускім грамадзянам. Цяпер удакладняем усе абставіны, працуем з прадстаўнікамі ўладаў адпаведнай краіны. Калі будзе больш падрабязная інфармацыя, мы абавязкова яе дамо».

Прыватны самалёт, Зінгман і ААЭ. Што застаецца за кадрам стасункаў Беларусі і Зімбабвэ?

Між тым журналіст «Белсату», палітычны аглядальнік Ігар Ільяш мяркуе, што арышт Зінгмана ў Конга – «гэта патэнцыйна выбухованебяспечная гісторыя для афіцыйнага Менску».

«Тэарэтычна гэтыя падзеі могуць праліць святло на рэальны змест бізнес-праектаў рэжыму Лукашэнкі ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе і запусціць ланцуговую рэакцыю выкрыванняў», – адзначыў журналіст.

Ён нагадаў, што, паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманы можа быць датычны да гандлю зброяй і кантрабанды алмазаў. На думку Ільяша, «гандаль зброяй выглядае тым самым адсутным кавалачкам пазла ў карціне афрыканскіх праектаў афіцыйнага Менску, якія чамусьці даручылі курыраваць цэламу генерал-палкоўніку Шэйману».

«Асабліва з улікам таго, што Беларусь уваходзіць у топ-20 экспарцёраў зброі ў свеце, а афрыканскія краіны застаюцца адным з асноўных пакупнікоў прадукцыі беларускай абаронкі», – падкрэсліў аглядальнік.

У Конга арыштавалі Аляксандра Зінгмана, бізнесоўца, набліжанага да Лукашэнкі. Яго вінавацяць у гандлі зброяй

Афіцыйна Зінгман займае пасаду ганаровага консула Зімбабвэ ў Беларусі і мае два грамадзянствы: ЗША і Беларусі.

Аляксандр Зінгман быў арыштаваны кангалезскай паліцыяй у горадзе Любумбашы (Lubumbashi) у сераду, 17 сакавіка, пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам ДРК Жазэфам Кабіля (Joseph Kabila Kabange). Раней Зінгман згадваўся ў паведамленнях медыяў у сувязі з угодамі аб продажы зброі ў Замбіі і Зімбабвэ. Аднак ён гэта адмаўляў.

Зінгмана звязваюць з кіраўніком Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам.

«Паланэзы» для Баку, «Кайман» для Афрыкі. Што вырабляе і з кім гандлюе абаронка Беларусі

МГ belsat.eu

Hавiны