«Amnesty International» заклікае дыпламатаў весці онлайн-трансляцыі пратэстаў


«Amnesty International» адзначае, што заявы ўладаў Беларусі напярэдадні Дня Волі выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць з нагоды таго, што міліцыянты могуць ужыць жорсткі гвалт у дачыненні мірных мітынгоўцаў.

«Amnesty International» распаўсюдзіла заяву, у якой звяртае ўвагу на тое, што шмат якія журналісты ў Беларусі за кратамі, таму арганізацыя заклікае дыпламатычных прадстаўнікоў назіраць за акцыямі ды паказваць падзеі ў жывым эфіры, выкарыстоўваючы свой дыпламатычны імунітэт дзеля выкрыцця магчымага гвалту з боку міліцыі.

Марш гонару 11 кастрычніка.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

«Улады Беларусі дастаткова выразна заявілі, што яны гатовыя і маюць усе намеры адказаць на пратэсты ў Дзень Волі гвалтам, калі яны сутыкнуцца з масавымі акцыямі, падобнымі да тых, што праходзілі летась. Цягам апошніх васьмі месяцаў урад Беларусі давёў сітуацыю да паўнавартаснага крызісу ў галіне правоў чалавека, адзначанага масавымі адвольнымі арыштамі, турэмным зняволеннем журналістаў, незаконным ужываннем сілы падчас пратэстаў, а таксама катаваннямі ды забойствамі мірных дэманстрантаў.

Сігнал, які пасылаецца беларусам зверху, зразумелы: любая спроба ажыццявіць права на свабоду мірных сходаў або выказвання меркаванняў будзе бязлітасна задушаная. Свет не можа стаяць убаку перад тварам гэтых пагрозаў», – заявіла Мары Стразэрс, дырэктарка «Amnesty International» ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Арганізацыя таксама заклікае прадпрыемствы, якія працуюць у Беларусі, зладзіць правяранне, каб пераканацца, што яны не выклікаюць і не спрыяюць парушэнням правоў чалавека ў краіне. А міжнародны бізнес заклікаюць гарантаваць, што ён не будзе датычны да якіх-небудзь парушэнняў правоў чалавека з боку ўладаў Беларусі ў будучыні.

25 сакавіка актывісты «Amnesty International» ва ўсім свеце правядуць акцыі пратэсту ля беларускіх амбасадаў і падзеляцца лістамі салідарнасці з мірнымі дэманстрантамі.

Hавiны
Рада ААН у правах чалавека прыняла рэзалюцыю адносна Беларусі
2021.03.24 15:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў