Уладзімір Зяленскі падпісаў загад пра ўсеагульную мабілізацыю


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі ва Украіне.

Скрыншот: president.gov.ua

Мабілізацыя будзе праводзіцца ва ўсіх вобласцях Украіны, акрамя Луганскай і Данецкай, тэрмінам на 90 содняў са дня ўступлення ў сілу ўказа.

«Заклік ваеннаабавязаных, рэзервістаў і г. д. ажыццяўляецца ў аб’ёмах, вызначаных згодна з мабілізацыйным планам. Кіраўнікам абласных дзяржаўных адміністрацый даручана забяспечыць стварэнне і работу абласных, раённых і гарадскіх медыцынскіх камісій», – сказана з дакуменце.

Раней было прынята рашэнне не выпускаць за межы дзяржавы мужчын 18-60 год, паведаміў начальнік Львоўскай мытні Данііл Меньшыкаў. «Просьба не спрабаваць самавольна перасякаць мяжу і не ствараць паніку», – заявіў ён.

Абноўлена
Расея напала на Украіну. Першы дзень вайны
2022.02.24 06:49

АД belsat.eu

Стужка навінаў