У Расеі абваліліся рубель і рынак акцыяў. Долар можа сягнуць 90 расейскіх рублёў


Пасля абвяшчэння Расеяй вайны Украіне расейскай эканоміка абвалілася. Улады былі вымушаныя спыніць гандляванні на біржах.

Маскоўская біржа.
Фота: moex.com

Расейскі рынак акцыяў абваліўся больш як на 10%. Долар перавысіў 84 рублёў упершыню са студзеня 2016 года, еўра – 95 рублёў упершыню са снежня 2014-га.

Пасля таго, як расейскія рубель і рынак акцыяў упалі да ўстаноўленых Маскоўскай біржы межаў, было паведамлена аб прыпыненні гандляванняў на ўсіх рынках. Аб аднаўленні будзе паведамлена дадаткова.

Таксама прыпыніла гандляванні і «СПБ Біржа».

Пасля аднаўлення гандляванняў долар можа дасягнуць 90 расейскіх рублёў, заявіў РИА Новости галоўны аналітык «Универ капиталу» Дзмітрый Аляксандраў. На яго думку, каб спыніць падзенне расейскі Цэнтрабанк павінен зрабіць магутныя інтэрвенцыі.

Hавiны
«Лепш долары адтуль забраць». Як заходнія санкцыі супраць Крамля ўдарылі па Менску
2022.02.23 18:13

Таксама пайшлі ў рост і кошты на нафту. Гэтак, кошт фʼючарса на нафту маркі «Brent» перавысіў $102 за барэль. Апошні раз кошт нафты гэтай маркі перавышаў $102 за барэль у верасні 2014 года.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў