«Неба няспынна гудзе ад самалётаў-верталётаў». Што адбываецца ў Беларусі на памежжы з Украінай?


Нашыя чытачы распавядаюць пра тое, як выглядае жыццё ў памежных з Украінай беларускіх рэгіёнах удзень 24 лютага, пасля нападу на Украіну Расеі.

Жыхарка вёскі Грушаўка Нараўлянскага раёну кажа, што сёння ўдзень у вёсцы арганізавалі эвакуацыю дзяцей, над галавой лётаюць самалёты, чутныя абстрэлы.

Знак на ўездзе ў Нароўлю, Гомельская вобласць.
Фота: foto-planeta.com

Пра Нароўлю піша ў сваім Фэйсбуку пісьменнік Андрэй Горват:

«У Нароўлі (прынамсі, пакуль што) нічога не адбываецца. Ніякай эвакуацыі, як пішуць. Толькі неба няспынна гудзе ад самалётаў-верталётаў. Гэта страшна».

Аповед з вёскі Антонаў Нараўлянскага раёну:

«Паставілі радыёвышку, цяпер у вёсцы стаіць вайсковая тэхніка, у лесе таксама стаяць радыёвышкі, мясцовых жыхароў туды не пускаюць. Кожныя дзве хвіліны над вёскай лётаюць самалёты. Пастаянна знікае мабільная сувязь. Людзі ў паніцы і не ведаюць, што рабіць».

Мясцовыя жыхары зазначаюць, што вайскоўцаў у вёсцы шмат з 17 лютага, шмат тэхнікі ў зоне адсялення.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў