Жыхарцы Гомля дадалі месяц арышту. У яе ўжо 75 содняў


Акцыя ў гомельскім раёне Навабеліца.
Фота: радыё «Свабода»

Жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава атрымала чарговы арышт на месяц. Цяпер яна мае правесці ў ізалятары часовага ўтрымання 75 содняў, паведамляе радыё «Свабода».

Анастасію Перавошчыкаву асудзілі на 15 содняў тры разы. А 22 лютага, падобна, арыштавалі адразу паводле двух пратаколаў. Кожны каштаваў жанчыне 15 содняў.

«Міліцыянт заявіў, што ў іх ёсць нібыта дзесяць эпізодаў на дачку, і за кожны яны будуць даваць 15 содняў», – паведаміла «Свабодзе» ейная маці.

Паводле матчыных словаў, міліцыянт з Навабеліцкага РАУС казаў, што, апроч Анастасіі, у іх няма пратэстоўцаў, якіх можна адправіць на содні: у адных дзеці, іншыя з’ехалі за мяжу. 6 лютага яе выпусцілі пасля першых 15 содняў, а 8-га забралі і цяпер толькі дадаюць тэрміны. Судзяць жанчыну нібыта за фатаграфіі з бел-чырвона-белым сцягам і за словы аднаго сведкі, які сцвярджае, што яна нібыта ўдзельнічала ў «партызанінгу».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў