Сярэдні заробак у студзені знізіўся


Намінальны сярэдні заробак у студзені ў Беларусі склаў 1290 рублёў. У снежні летась сярэдні заробак быў амаль на 185 рублёў большы, паведамляе Белстат.

Паводле падлікаў Белстату, у студзені сёлета сярэдні намінальны заробак у Беларусі склаў 1290 рублёў. У снежні летась афіцыйная статыстыка сведчыла, што сярэдні заробак складаў 1474,6 рубля.

У доларавым эквіваленце заробкі таксама скараціліся з $ 573 у снежні летась да $ 495 у студзені сёлета.

Раней прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пераконваў, што прыбыткі беларусаў у 2020 годзе раслі:

«Цягам года ўстойліва расла заработная плата, у снежні яна дасягнула без малога Br 1,5 тыс. Забяспечаны апераджальны рост даходаў у бюджэтнай сферы, у першую чаргу ў дактароў і настаўнікаў. Мэтавы арыенцір выкананы, суадносіны заработнай платы бюджэтнікаў з сярэдняй па краіне склалі 80,4 %. Практычна цалкам вырашылі задачу зніжэння колькасці арганізацыяў з заробкам менш за Br 500. За мінулы год іх колькасць знізілася больш як у 18 разоў».

Hавiны
Галоўчанка пахваліўся ростам заробкаў у Беларусі ў 2020 годзе. Але дэвальвацыі ён не ўлічыў
2021.02.23 13:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў