Пуцін і Лукашэнка вырашылі весці перамовы па лініі эканамічных і сілавых службаў


Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў распавёў пра дэталі сустрэчы расейскага прэзідэнта з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае ТАСС.
Галоўным чынам, адзначае Дзмітрый Пяскоў, размаўлялі аб пашырэнні і ўдасканальванні ўзаемадзеяння па лініі эканамічных службаў. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прыйшлі да высновы, што ў час пандэміі адбыўся спад у некаторых паказніках, і цяпер тое трэба кампенсаваць. Таксама яны казалі, што трэба звярнуць асаблівую ўвагу на ўзаемадзеянне ў падатковай сферы.
Што датычыць продажу расейскім кампаніям беларускіх актываў, Пяскоў падкрэсліў, што супольная інвестыцыйная супраца – гэта неад’емная частка саюзнай дзяржавы. Аднак канкрэтнага пераліку няма, бо гэта пытанне эканамічнай мэтазгоднасці.
Таксама Пуцін і Лукашэнка размаўлялі пра каардынацыю намаганняў па лініі сілавых службаў, у тым ліку міністэрстваў абароны. Пяскоў адзначае, што паміж імі хутка адбудуцца кансультацыі, міністры абароны таксама будуць размаўляць.
Стужка навінаў