Маці забітага Рамана Бандарэнкі: Праз сцверджанне пра ап'яненне хочуць зрабіць трагедыю побытавым здарэннем


Праз тры месяцы з моманту забойства Рамана Бандарэнкі Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу. Маці забітага Алена Бандарэнка распавяла пра акалічнасці гэтай справы, падтрыманне грамадства і суд над Барысевіч і Сарокіным у інтэрв’ю DW.com.

Раман Бандарэнка.
Фота: Facebook

31-гадовы Раман Бандарэнка памёр у шпіталі пасля таго, як яго збілі невядомыя 12 лістапада 2020 года. І толькі 18 лютага 2021 года Генпракуратура распачала крымінальную справу.

Улады Беларусі цвердзяць, што Раман быў пʼяны. Але вынікі медычных аналізаў дэманструюць адваротнае, дакументы трапілі ў незалежныя медыі. У выніку следчыя распачалі крымінальную справу за раскрыццё лекарскай таямніцы. На лаве ў судзе апынуліся доктар Арцём Сарокін і журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.

«Пра завядзенне крымінальнай справы я даведалася ад адвакаткі, ёй патэлефанавалі з Генеральнай пракуратуры. Потым я сама патэлефанавала ў Генпракуратуру і спытала, ці праўда гэта. Мне сказалі, што так, праўда, справу завялі.

Hавiны
Сястра Бандарэнкі пра пачатак крымінальнай справы: Спадзяюся, следства знайшло вінаватых у смерці брата
2021.02.18 10:46

Для мяне гэта стала нечаканасцю, бо прайшло вельмі шмат часу, больш за тры месяцы. Я вельмі доўга гэтага чакала, і з кожным днём надзея раставала і раставала, шмат падзеяў розных вакол адбывалася, а ў дачыненні майго сына быў вакуум і маўчанне. Таму, калі гэта адбылося, гэта было нечакана», – распавяла Алена Бандарэнка.

Мама Рамана лічыць, што справу завялі менавіта цяпер праз тое, што адбываецца суд над медыкам Арцёмам Сарокіным і журналісткаю Кацярынаю Барысевіч, што гэтыя падзеі звязаныя. Праз наяўнасць алкаголю ў крыві ўлады імкнуцца спісаць трагедыю ў бок побытавага інцыдэнту, прыбраць палітычны акцэнт, мяркуе жанчына:

«Я чакаю сумленнасці і справядлівасці. Хто б ні былі гэтыя людзі, якія выкралі і збілі да смерці майго сына, я лічу, што яны павінны быць заслужана пакараныя згодна з законам, які ёсць у нашай краіне. Я спадзяюся, што гэтых людзей знойдуць і прыцягнуць да адказнасці».

Hавiны
Новыя акалічнасці забойства Бандарэнкі ад ByPol: хлопец не быў п’яны, а вынікі судовай экспертызы згубілі
2021.01.27 13:45

Спадарыня Алена кажа, што сілы перажыць гора дало нечаканае падтрыманне вялізнай колькасці людзей.

«Падтрымку людзей я адчувала з самага першага дня, калі да мяне прыйшлі хлопцы, якія паведамілі, што Рома ў больніцы, і я адчуваю яе да гэтага часу ад зусім незнаёмых людзей. Мне перадаюць вельмі шмат лістоў, вершаў і песень з усяго свету і з Беларусі. Калі я прыходжу на магілу Ромы, у яго заўсёды прыбрана, расчышчаны снег, хоць цяпер вельмі снежная зіма. Там заўсёды ёсць свежыя кветкі і гараць лампадкі. Я бачу, што людзі неабыякавыя, яны вельмі перажываюць і імкнуцца такім чынам выказаць мне сваю падтрымку і суперажыванне. Я ім вельмі ўдзячная за гэта», – адзначае Алена Бандарэнка.

Hавiны
40 дзён пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Справа не распачатая. У краіне праходзяць акцыі памяці
2020.12.21 11:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў