МАК можа запатрабаваць, каб беларускія спартоўцы выступалі на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам


Сёння адбудзецца паседжанне выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту. Чакаецца, што на ім абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі, сцвярджае Inside the Games.

У снежні кіраўнікам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі забаранілі ўдзел у імпрэзах МАК. У санкцыйны спіс трапілі сярод іншых Аляксандр Лукашэнка і ягоны сын Віктар.

Калі сёння МАК вырашыць, што на атлетаў, якія выступілі супраць Лукашэнкі, працягваюць ціснуць, то могуць пайсці і на новыя захады. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адхіленне НАК Беларусі ад Алімпіяды ў Токіа. Беларускім спартоўцам у такім выпадку давядзецца выступаць пад нейтральным сцягам.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў