Берасцейскую актывістку перавялі з СІЗА ў «Навінкі». Яна будзе праходзіць экспертызу


Сям’я Шарэндаў. Фота з сямейнага архіву

Увечары 22 лютага берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда выйшаў з мясцовага ізалятару часовага ўтрымання пасля 12 содняў арышту. А сёння ён распавёў «Белсату», што ягоную жонку Паліну Шарэнду-Панасюк 23 лютага з берасцейскага СІЗА № 7 этапавалі ў «Навінкі».

У РНПЦ псіхічнага здароўя, што месціцца ў cталічным мікрараёне Навінкі, Паліна Шарэнда-Панасюк на працягу двух тыдняў будзе праходзіць судовую псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу.

«Лічу, што гэта ціск на чалавека, каб маральна зламаць, помста за пазіцыю. Яна не прызнае следчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказанняў, бо лічыць іх злачынцамі», – паведаміў у размове з «Белсатам» Андрэй Шарэнда.

У псіхіятрычным шпіталі жанчына не зможа атрымліваць лістоў. Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. На яе завялі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»).

Гісторыі
Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда: «Нас пераследуюць, бо мы для ўлады як костка ў горле»
2021.01.11 14:31

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў