200 дзён паслявыбарчых пратэстаў. Новыя відэасведчанні збіцця сілавікамі людзей у жніўні, бясконцыя суды


З моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня мінулага году прайшло роўна 200 дзён. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі гэтага дня.

Новае сведчанне збіцця сілавікамі людзей у жніўні

Telegram-канал «Нік і Майк» апублікаваў відэа разгону і збіцця сілавікамі наведнікаў крамы ў Менску 11 жніўня. Відэа знятае ў краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы 11 жніўня.

На відэа сілавікі ў поўнай амуніцыі ўварваліся ў краму і пачалі жорстка збіваць людзей. На кадрах бачна, што сілавікі збіваюць як мужчын, так і жанчын, хапаюць маладых людзей за валасы і кладуць людзей на падлогу.

Іншыя злачынствы сілавікоў не толькі ў жніўні, але і на працягу 200 дзён «Белсат» сабраў у адной публікацыі

Фота + Відэа
200 дзён беларускага пратэсту: ад чэргаў на выбарчыя ўчасткі да журналістаў за кратамі
2021.02.24 13:15

Пераслед, суды і новыя абвінавачванні

Увечары 22 лютага берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда выйшаў з мясцовага ізалятару часовага ўтрымання пасля 12 содняў арышту. А сёння ён распавёў «Белсату», што ягоную жонку Паліну Шарэнду-Панасюк 23 лютага з берасцейскага СІЗА № 7 этапавалі ў «Навінкі».

Сям’я Шарэндаў. Фота з сямейнага архіву.

У РНПЦ псіхічнага здароўя, што месціцца ў cталічным мікрараёне Навінкі, Паліна Шарэнда-Панасюк на працягу двух тыдняў будзе праходзіць судовую псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу.

«Лічу, што гэта ціск на чалавека, каб маральна зламаць, помста за пазіцыю. Яна не прызнае следчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказанняў, бо лічыць іх злачынцамі», – паведаміў у размове з «Белсатам» Андрэй Шарэнда.

У псіхіятрычным шпіталі жанчына не зможа атрымліваць лістоў. Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. На яе завялі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»).

Hавiны
Берасцейскую актывістку перавялі з СІЗА ў «Навінкі». Яна будзе праходзіць экспертызу
2021.02.24 13:53

Уладзімір Цыгановіч, вядомы як блогер MozgON, перадаў з следчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ліст, у якім напісаў, што яму выставілі яшчэ адно абвінавачанне паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК РБ («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Блогер MozgON.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня і прысудзілі яму адміністратыўны арышт. А 26 чэрвеня яго перавялі ў СІЗА-1 і прадʼявілі абвінавачанні ў «справе Ціханоўскага» (ч 2. арт 342 КК РБ «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным.

Артыкулы
Блогеру Уладзіміру Цыгановічу выставілі новыя абвінавачанні
2021.02.24 15:39

Працаўнікі Менскага аддзелу ўнутраных справаў на паветраным транспарце склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 17.11 КаАП («Распаўсюд або перавоз інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці») у дачыненні журналіста Рамана Васюковіча. У снежні летась у аэрапорце ў журналіста сканфіскавалі ноўтбук і два асобнікі кнігі «Беларускі Данбас». За перавоз кнігі Васюковічу пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (1450 рублёў).

Ігар Ільяш прэзентуе кнігу «Беларускі Данбас». Кніга Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас» упершыню прэзентаваная ў Беларусі. Імпрэза адбылася ў амбасадзе Украіны ў Менску. 19 лютага 2021 г.
Фота: ДЯ / Белсат

У пратаколе адзначаецца, што, згодна з экспертным заключэннем Менскай абласной экспертнай камісіі ў ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі з 29 студзеня 2021 года, у кнізе «Беларускі Данбас» ёсць «прыкметы праявы экстрэмізму». Пры гэтым у міліцыі не патлумачылі, дзе яны знайшлі «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Hавiны
Журналісту Раману Васюковічу пагражае штраф праз кнігу «Беларускі Данбас»
2021.02.24 16:11

Урад загадам вырашыў спыніць рост коштаў

Савет Міністраў пастанавіў прыняць шэраг захадаў для стабілізацыі коштаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. У спісе 62 тавары і 50 лекаў.

Юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія завозяць ці прадаюць на ўнутраным рынку сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці, што ёсць у спісе пастановы, да 28 лютага забараняюць падымаць кошты на іх у параўнанні з 24 лютага. Калі тавар трэба прасунуць, яго кошт дазваляюць панізіць.

Кошты ў крамах на сацыяльна-значныя тавары павышаць дазволяць на 0,2 %.

З 1 сакавіка павышаць кошты дазволяць, але не больш як на 0,2 % у параўнанні з апошнім днём папярэдняга месяца.

Сярод 62 тавараў малако, хлеб, бульба, смятана, яблыкі, запалкі, рыба, соль, цукар-пясок, запалкі. У спіс з 50 лекаў сярод іншых увайшлі «Аспірын», «Анальгін», «Каптапрыл», «Ксілін» і «Эналапрыл».

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў