Затрыманы ў мінулую пятніцу журналіст Міхал Карневіч выйшаў на волю. Яму далі штраф


Журналіста «Народнай Волі» Міхала Карневіча затрымалі 22 студзеня і з пятніцы яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання ў Горадні. Сёння над журналістам прайшоў суд, у выніку якога яго аштрафавалі за рэпост у сацсетках на 800 рублёў.

Пасля суда Міхала вызвалілі.

Журналіст Міхал Карневіч,
Фота: viasna96

Паводле папярэдняй інфармацыі, у пятніцу пасля абеду да яго наведаліся з ператрусам. З якой нагоды і якія службы мелі да яго прэтэнзіі – дакладна не вядома. Суседзі кажуць, што ў яго канфіскавалі тэхніку, паведамляе «Народная Воля».

У рэдакцыі газеты распавялі, што прыкладна за тыдзень да таго, як у ягонай кватэры адбыўся ператрус, ён пацікавіўся ў адпаведных чыноўнікаў, як яму атрымаць дазвол на наведванне міграцыйнага цэнтру на беларуска-польскай мяжы, каб падрыхтаваць адтуль матэрыял для газеты. Спачатку папрасілі копію рэгістрацыйнага пасведчання выдання, у штаце якога ён працуе. Потым сказалі: патрэбны яшчэ ліст з рэдакцыі аб тым, што яму даручана падрыхтаваць публікацыю для газеты з міграцыйнага цэнтру. Калі Міхал ужо гатоў быў ехаць у «Брузгі», яму патэлефанавалі і сказалі: не трэба спяшацца, бо там адбыліся нейкія нечаканыя падзеі.

Здабыць інфармацыю пра тое, дзе ўсе гэтыя дні быў Міхаіл Карневіч, было не так проста. Ён – чалавек адзінокі, а інфармацыю даюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне персанальных звестак.

Артыкулы
Як рэпрэсіі прымушаюць людзей падчышчаць гісторыю ў інтэрнэце – і да чаго гэта можа прывесці
2022.01.18 18:10

АД, belsat.eu

Стужка навінаў