З заўтрашняга дня Польшча плануе пачаць будаўніцтва 5-метровай агароджы ўздоўж беларускай мяжы


Будаўніцтва пастаяннай агароджы на польска-беларускай вышынёй больш за 5 метраў плануюць пачаць 25 студзеня, паведаміла прэс-сакратар Пагранічнай службы лейтэнант Ганна Міхальская.

Агароджу на мяжы плануюць пабудаваць за шэсць месяцаў.

Візуалізацыя агароджы на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыя: Kaminski_M_ / Twitter

Даўжыня плота ў Падляскім ваяводстве складзе 180 км, а ў Люблінскім ваяводстве, дзе натуральным бар’ерам зʼяўляецца Заходні Буг, задзейнічаюць іншыя спосабы ўмацавання мяжы. Частка польскай мяжы, дзе будзе стаяць агароджа, падзелена на чатыры ўчасткі. Праца на іх будзе весціся адначасова, у трохзменным рэжыме.

Агароджа будзе складацца з падставы са сталёвых прутоў вышынёй 5 метраў, над якімі будзе замацаваны дадатковы бар’ер з калючага дроту. Агульная вышыня канструкцыі будзе складаць 5, 5 метра. У дадатак уздоўж мяжы размесцяць сэнсары руху і камеры, якія забяспечваюць назіранне ў светлы і цёмны час сутак. Акрамя таго, да пастаяннай аховы ўсходняй мяжы будуць прыцягнуты яшчэ 750 пагранічнікаў.

Раней сейм Польшчы зацвердзіў план будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы коштам больш за 400 млн долараў.

Нагадаем, у пачатку верасня Польшча ўвяла надзвычайнае становішча ў населеных пунктах ля мяжы з Беларуссю. Да 1 сакавіка на мяжы з Беларуссю забаронена знаходзіцца, а візіты прадстаўнікоў СМІ ў гэтую зону арганізуюцца і праходзяць у прысутнасці Памежнай службы.

Без акрэдытацыі
Пад шумок вайны з Украінай Расея акупуе Беларусь?
2022.01.24 13:06

АД, belsat.eu

Стужка навінаў