Якую частку заробку трацяць на прадукты ў Беларусі, Украіне і краінах Еўразвязу?


Паводле дадзеных Picodi, беларусы трацяць 42,6 % ад заработнай платы на прадукты. У разлік узятыя сярэднія кошты і мінімальныя заробкі за студзень 2022 года.

Больш за ўсё грошай на прадукты трацяць у Расеі – гэты паказчык складае 45,6 %, Беларусь займае другое месца, на трэцім Малдова – 41,7 %.

Інфаграфіка: УНІАН

Украіна патрапіла ў пяцёрку лідараў, заняўшы чацвёртае месца – 36% ад заробку жыхары марнуюць на прадукты. На пятым месцы Албанія – 29,6%.

Найменшы працэнт ад зарплаты сярод краін Еўропы трацяць на прадукты ў Вялікай Брытаніі.

Аб’ектыў
Кошты на харчаванне ў навучальных установах падвышаюць, але якасць іх не палепшыцца
2022.01.21 22:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў