Як можна было распарадзіцца грашыма, што ідуць на «рэферэндум»?


Зацверджаны каштарыс выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне «рэферэндуму».

Як паведаміла на паседжанні Цэнтрвыбаркаму дарадца-кансультант аддзелу арганізацыйнай і фінансавай працы і міжнароднага супрацоўніцтва апарату ЦВК Валянціна Васільеўская, на рэферэндум выдаткуюць 20,3 мільёна рублёў – гэта амаль 8 мільёнаў долараў.

Мы палічылі, на што маглі б пайсці грошы падаткаплатнікаў замест палітычнай кампаніі, калі б іх выдаткавалі на карысць беларускай грамадскасці.

На рэферэндум аддаецца 37 тысячаў сярэдніх пенсіяў.

41 тысяча выплатаў на першага дзіцёнка, 36 тысяч выплатаў на другога і наступных і 32 тысячы выплатаў бацькам, якія даглядаюць дзіця з інваліднасцю.

За гэтыя грошы можна было збудаваць 14 дзіцячых садкоў-ясляў з басейнам на 250 месцаў. Ці 20 садкоў без басейну.

Дзве школы з басейнам на 1020 вучняў ці 60 школаў на такую ж колькасць вучняў без басейну.

190 аднапакаёвых кватэраў, 130 двухпакаёвых і 101 трохпакаёвую кватэру можна было б набыць для людзей у складаным сацыяльным становішчы, шматдзетных сем’яў ці для падлеткаў з дзіцячых дамоў.

15 прамысловых ветрагенератараў на 3 МВт альбо 270 сонечных станцыяў на 30 кВт (59 МВт/год). Гэтага хапіла б, каб забеспячыць энергіяй сярэдні беларускі райцэнтр.

29 тысяч пандусаў для людзей з інваліднасцю.

5129 гадоў навучання ў БДУ – самым дарагім універсітэце краіны. Альбо 8656 гадоў навучання ў БДАТУ. То бок, за кошт «рэферэндуму» маглі б атрымаць адукацыю 791 студэнт у БДУ і 1731 студэнт у агратэхнічным універсітэце.

240 машынаў хуткай дапамогі, альбо 299 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, альбо сярэдні гадавы заробак 735 дактарам.

За гэтую суму можна было б набыць 4 дозы самага дарагога прэпарату ў свеце – ад спінальнай цягліцавай атрафіі і выратаваць жыцці 4 дзяцей з гэтай страшнай генетычнай хваробай.

Аналітыка
Што важнага ў новым праекце Канстытуцыі, які Лукашэнка вынесе на рэферэндум
2022.01.21 13:37

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў