Улады Менску прыгразілі закрыць гандлёвыя цэнтры і крамы, калі яны не расчысцяць снег


Менскі гарвыканкам загадаў гандлёвым абʼектам сталіцы на працягу содняў упарадкаваць прылеглыя да іх тэрыторыі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-новости».

Як адзначае агенцтва, менчукі скардзяцца на буйныя гандлёвыя цэнтры і сеткавы гандаль, бо тыя не чысцяць снег на паркоўках і пляцоўках, не апрацоўваюць соллю дарожкі і прыступкі. Праз гэта здараецца шмат галалёдных траўмаў і дробных аварыяў.

У сувязі з гэтым Менгарвыканкам загадаў: калі на працягу содняў гандлёвыя цэнтры і крамы не навядуць парадак на прылеглых тэрыторыях і не гарантуюць бяспекі пакупнікоў, праца абʼектаў гандлю будзе прымусова спыненая.

РР belsat.eu

Стужка навінаў