У Індыі з-за каронавірусных абмежаванняў пара вырашыла ажаніцца ў метасусвеце


Каронавірус змушае сем’і па ўсёй Індыі скарачаць або адмяняць свае традыцыйныя буйнамаштабныя вяселлі. Аднак адна пара знайшла месца, не закранутае абмежаваннямі – метасусвет, распавядае CNN.

Метасусвет – гэта тэрмін, выкарыстоўваны для апісання віртуальных 3D-асяроддзяў, у якіх карыстальнікі могуць збірацца і ўзаемадзейнічаць.

Пары з Індыя, якая збіраецца ажаніцца ў метасусвеце.
Фота: TardiVerse

24-гадовы Дынеш Сівакумар Падмаваці і яго нявеста Джанаганандхіні Рамасвамі, якой 23 гады, збіраюцца пабрацца шлюбам 6 лютага ў сваёй вёсцы. Паколькі каронавірусныя абмежаванні не дазваляюць праводзіць шматлюдныя мерапрыемствы, пасля яны правядуць віртуальны прыём, дзе да іх далучацца 2000 чалавек з усяго свету.

Як прыхільнікі Гары Потэра, пара выбрала вечарынку на тэму Хогвартсу, якую госці могуць наведваць праз свае тэлефоны, планшэты ці ноўтбукі.

Аватары пары з Індыя, якая збіраецца ажаніцца ў метасусвеце. Крыніца: TardiVerse

На гадзіннікавым мерапрыемстве маладыя і госці змогуць даследаваць замак і наладзіць знешні выгляд і ўбор сваіх аватараў.

Апроч магчымасці запрашаць гасцей, якія інакш не змаглі прысутнічаць, пара сказала, што лічбавае свята мае яшчэ адну ўнікальная перавагу: яны могуць далучыць да свята аватар памерлага бацькі нявесты.

«Бацька маёй дзяўчыны памёр летась. Я хачу зрабіць ёй сюрпрыз — запрасіць яго віртуальна і зрабіць часткай мерапрыемства. Ён будзе там у якасці 3D-аватара. Гэта падарунак, які я магу ёй зрабіць», — распавёў Падмаваці.

Аватар памерлага бацькі нявесты. Крыніца: TardiVerse
Артыкулы
«Кіберпартызаны» заявілі аб нападзе на камп’ютарную сетку Беларускай чыгункі
2022.01.24 17:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў