У Беларусі заблакавалі доступ да сайту Саюзу палякаў


Сайт зліквідаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Znadniemna.pl быў заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.

Пры спробе адкрыць сайт з тэрыторыі Беларусі зʼяўляецца апавяшчэнне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны Міністэрствам інфармацыі. Пры гэтым сайт даступны праз VPN.

Раней, 30 снежня 2021 года, інфармацыйную прадукцыю Znadniemna.pl прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рэсурс быў занесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі.

Старшыня СПБ Анджэліка Борыс і сябра арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут з сакавіка 2021 года застаюцца за кратамі. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці (арт. 130 КК РБ) за публікацыі і папулярызацыю ведаў пра польскае антыкамуністычнае падполле на Гарадзеншчыне. Беларускія праваабаронцы прызналі Борыс і Пачобута палітвязнямі.

Артыкулы
«Я не магу прасіць аб памілаванні, бо сын ні ў чым не вінаваты». Як бацькі Анджэя Пачобута чакаюць яго на волі
2021.06.23 20:05

РР belsat.eu

Стужка навінаў