У Беларусі ў 2021 годзе «за палітыку» асудзілі больш за 1600 чалавек


Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў крымінальных справах «экстрэмісцкай скіраванасці» ў 2021 годзе ў Беларусі асуджана больш за 1600 чалавек. Гэта больш, чым налічылі праваабаронцы.

Нагадаем, тэрмін «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць дзеля абазначэння якой заўгодна праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

«Летась завершанае расследаванне, накіраваная ў суд асноўная маса крымінальных справаў аб злачынствах, учыненых у 2020 годзе асобамі, якія спрабавалі ўчыніць дзяржаўны пераварот. Агулам судамі разгледжана больш за 1200 крымінальных справаў, у якіх асуджана больш за 1600 чалавек», – распавёў Андрэй Швед на відэа, размешчанам у Telegram-канале Генеральнай пракуратуры.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім аглядзе за 2021 год паведамляў, што ў палітычна матываваных крымінальных справах летась было асуджана не менш за 1285 чалавек. Але вядома, што праваабаронцы не маюць вычарпальнай інфармацыі пра колькасць крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі і іншадумствам.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. За гэты час ўва ўсёй краіне распачалі больш за 5000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На 24 студзеня 2022 года 988 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў ва ўсёй краіне сталі ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 39,5 тысяч чалавек былі затрыманыя. Згодна з рознымі ацэнкамі, у выніку палітыкі дзяржаўнага тэрору загінулі ад 4 да 20 асобаў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы іншадумцаў да адказнасці нікога не прыцягнулі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў