Перасталі працаваць серверы Беларускай чыгункі


24 студзеня на старонцы Беларускай чыгункі здарыўся збой сістэмы: перасталі працаваць серверы і ўнутраныя сэрвісы, паведамляецца на афіцыйнай старонцы чыгункі.

Сярод іншага не працуе сэрвіс афармлення электронных праязных дакументаў.

Чыгуначны вакзал. 22 красавіка 2021. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Для афармлення праезду і вяртання электронных праязных дакументаў пасажыраў просяць звяртацца ў білетныя касы. Пры адсутнасці такой магчымасці дзеля вяртання праязных дакументаў прымаюць заявы, у тым ліку і праз электронную пошту: ns@rw.by.

На сайце паведамляецца, што прычына збою – тэхнічная, і што цяпер праводзіцца аднаўленне працаздольнасці сістэмаў.

Hавiны
Улады Менску прыгразілі закрыць гандлёвыя цэнтры і крамы, калі яны не расчысцяць снег
2022.01.24 14:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў