Паспяховы беларускі аграстартап OneSoil выйшаў з ПВТ


Днямі адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў OneSoil выйшаў з Парку высокіх тэхналогіяў і знік са спісу рэзідэнтаў на сайце, а таксама фактычна спыніў працу ў Беларусі, паведамляе dev.by.

Стартап OneSoil з’явіўся ў 2017 годзе і стварае платформу для ўстойлівага развіцця фермераў і сельскагаспадарчых кампаніяў. Прыкладанне ўключае сістэму для маніторынгу стану палёў, а для збору «ўраджаю» звестак з палёў выкарыстоўваюцца спадарожнікавыя здымкі. Прычым дадаткам можна карыстацца бясплатна.

Фота прылады: blog.onesoil.ai

Цяпер частка супрацоўнікаў OneSoil працягвае працаваць дыстанцыйна з Беларусі, але ў кампаніі ёсць два новыя офісы – у Швейцарыі і Польшчы.

«Так, выйшлі [з ПВТ]. OneSoil расце як міжнародная кампанія, асноўная дзейнасць цяпер вядзецца са Швейцарыі і Польшчы. І паколькі многія нашыя супрацоўнікі пераехалі ў офіс у Варшаве, а іх колькасць у Беларусі значна скарацілася – было прынятае рашэнне выйсці з ПВТ», – распавялі ў кампаніі.

Падчас наведвання ПВТ у 2019 годзе распрацоўкі OneSoil паказвалі Аляксандру Лукашэнку. Тады ён адзначыў, што такія распрацоўкі «вельмі карысныя і патрэбныя».

У студзені мінулага года каманда прыцягнула на развіццё 5 млн долараў ад двух венчурных фондаў.

Інфаграфіка
У рэгіёнах вакантныя сотні месцаў у сферы культуры. Каго шукаюць – і якія заробкі прапаноўваюць?
2022.01.24 13:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў