На Берасцейшчыне з выпускнікоў, якія не захацелі працаваць паводле размеркавання, спагналі амаль $ 340 тысяч


Агулам супраць выпускнікоў за 2021 год у Берасцейскай вобласці было пададзены 197 пазоваў. Пра гэта паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Гаворка ідзе пра выпадкі, калі выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў адукацыі, якія навучаліся за кошт бюджэту, не адпрацавалі вызначанага законам тэрміну абавязковай працы. «У аснове такіх сітуацыяў часта ляжалі няяўка на працу паводле размеркавання, а таксама звальненне выпускнікоў, якія прыступілі да працы, за правіны падчас адпрацоўкі, напрыклад, за прагул без паважных прычынаў», – тлумачаць у пракуратуры.

Паводле заканадаўства, у такіх абставінах чалавек можа добраахвотна заплаціць грошы, затрачаныя на ягонае навучанне, на працягу шасці месяцаў. Але звычайна яны не могуць гэтага зрабіць. «Тады пракуроры ў парадку рэагавання выстаўлялі ў суд пазовы аб кампенсацыі расходаў на іхнае навучанне. Пазней маладыя людзі дадаткова выплачвалі ў даход дзяржавы і судовыя выдаткі», – кажуць у пракуратуры.

У 2021 годзе органы пракуратуры Берасцейскай вобласці выставілі да выпускнікоў 197 пазоваў на суму больш за 873 тыс. рублёў (каля $ 340 тыс. паводле цяперашняга курсу) – пасля разгляду суды задаволілі такія пазовы ў поўным аб’ёме.

Hавiны
Выпускніца БДАТУ адмовілася працаваць па размеркаванні. З яе спагналі больш за 20 тысяч рублёў
2021.08.09 13:52

РР belsat.eu

Стужка навінаў