«Кіберпартызаны» заявілі аб нападзе на камп'ютарную сетку Беларускай чыгункі


Сёння, 24 студзеня, у Беларускай чыгункі здарыўся збой сістэмы: перасталі працаваць серверы і ўнутраныя сэрвісы, квіткі можна набыць толькі праз білетныя касы. На сайце БЧ паведамлялася, што прычына збою – тэхнічная, «Кіберпартызаны» ж заявілі аб нападзе на камп’ютарную сетку чыгункі.

Кібератаку яны патлумачылі тым, што ў гэтыя дні «рэжым Лукашэнкі прапускае акупацыйныя войскі на нашую зямлю».

«У межах кіберкампаніі «Пекло» мы зашыфравалі асноўную частку сервераў, базаў звестак і працоўных станцыяў БЧ з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі. Бэкапы знішчаныя», – заявілі «Кіберпартызаны».

Паведамляецца, што кібератацы падвергліся дзясяткі базаў звестак. Аўтаматыка і сістэмы бяспекі свядома не былі закранутыя кібератакай, каб пазбегнуць аварыйных сітуацыяў.

У абмен на ключы шыфравання яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязняў, якія маюць найбольшую патрэбу ў аказанні медычнай дапамогі, а таксама спыніць прыбыццё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

Hавiны
Перасталі працаваць серверы Беларускай чыгункі
2022.01.24 15:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў