Дзярждэпартамент ЗША распарадзіўся эвакуяваць сем'і працаўнікоў амбасады ў Кіеве


Амбасада ЗША ў Кіеве. 10 жніўня 2020.
Фота: Volodymyr Tarasov / Zuma Press / Forum

Дзяржаўны дэпартамент ЗША аддаў распараджэнне сем’ям амерыканцаў, якія працуюць у амерыканскай амбасадзе ва Украіне, пакінуць краіну з-за пагрозы расейскага ўварвання, а таксама дазволіў добраахвотны адʼезд наёмных працаўнікоў амбасады. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Дзяржаўны дэпартамент 23 студзеня 2022 г. дазволіў добраахвотны адʼезд наёмных супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Кіеве, а таксама даў указанне аб выездзе чальцоў іхных семʼяў у сувязі з пагрозай ваенных дзеянняў з боку Расеі», – гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартаменту.

Дзярждэпартамент рэкамендаваў амерыканцам, якія цяпер ва Украіне, падумаць аб тым, каб пакінуць тэрыторыю краіны камерцыйнымі рэйсамі.

З лістапада 2021 года Расея канцэнтруе свае войскі на мяжы з Украінаю. Заходнія і ўкраінская выведкі лічаць, што Крэмль плануе маштабнае ўварванне, прычым дзеля гэтых мэтаў можа выкарыстоўвацца тэрыторыя Беларусі.

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

РР belsat.eu

Стужка навінаў