Больш за 50 % заражэння каронавірусам у Менску прыпадае на о-мікрон


Першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова заявіла ў інтэрвʼю ОНТ, што падчас наступнай хвалі пандэміі ў Беларусі чакаецца надзвычай высокая нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы.

Паводле Кратковай, о-мікрон у Беларусі становіцца галоўным штамам каронавіруса. У Менску ўжо больш за 50 % выпадкаў заражэння прыпадаюць менавіта на яго.

«О-мікрон вельмі хутка распаўсюджваецца. Паводле апошніх звестак эпідэміёлагаў, за апошні тыдзень сярод штамаў каронавіруса, што цыркулююць па Менску, ужо больш за 50 % менавіта о-мікрон. У рэгіёнах адносная вага о-мікрона крыху ніжэйшая, але гэта пытанне часу», – кажа яна.

Краткова патлумачыла, што о-мікрон валодае меншай патагеннасцю, аднак хутчэй распаўсюджваецца. Падрыхтоўка да новай хвалі пандэміі ўжо вядзецца.

«Першае, што мы разумеем, што вельмі высокая нагрузка будзе на амбулаторна-паліклінічную службу і на педыятрычную службу. Чаму? Бо о-мікрон памяняў узрост тых, хто хварэе. Яму патрэбны малады гаспадар, вірусу трэба выжыць, носьбіты – гэта маладыя людзі і дзеці. І тут вельмі важна, каб амбулаторна-паліклінічная служба дала рады патоку хворых», – падкрэсліла намесніца міністра.

Аб’ектыў
САЗ прапаноўвае зняць абмежаванні на замежныя паездкі. Каронавірус адступае?
2022.01.20 22:14

РР belsat.eu

Стужка навінаў