Алег Манаеў: У апазіцыі ёсць рэзерв


Калі апаненты Аляксандра Лукашэнкі выберуць адзінага кандыдата, ён зможа атрымаць каля 30 % галасоў, мяркуе сацыёлаг Алег Манаеў.

У верасні рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі знізіўся амаль на 5 % у параўнанні з чэрвенем і склаў 43,6 %. Пра гэта гавораць вынікі апытання, які правёў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.

Тым часам аб’яднаны электарат васьмі патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыі складае прыкладна 20 % (нельга проста скласці прыхільнікаў усіх кандыдатаў, бо ёсць людзі, якія падтрымліваюць шэраг з іх).

Паводле сацыёлага Алега Манаева, у апазіцыі ёсць рэзерв, бо апытанне датычыла яшчэ шэрагу апазіцыйных лідараў, якія маглі б удзельнічаць у выбарах прэзідэнта (у тым ліку, Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча). Таму можна лічыць, што за апазіцыйнага кандыдата гатовыя галасаваць каля 30 % выбарнікаў. Алег Манаеў зазначае, што столькі ж іх было на выбарах і ў 2001, і 2006 гг.

«Усе гэтыя гады максімальная (з улікам, 2 ці 3 было кандыдаты) колькасць тых, хто гатовы галасаваць за апазіцыйнага кандыдата, заўсёды была лічба 30 %. І вось гэтая лічба захавалася», – зазначыў Алег Манаеў.

belsat.eu

Стужка навінаў