23 жніўня «бязлітасны дэнс» на Symbal.by Fest! На ім выступяць Akute,:B:N:, NaviBand, Dzieciuki, Марыя Ермакова


23 жніўня папулярная крама Symbal.by адзначыць сваё пяцігоддзе ў менскай прасторы «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45).

Уладальнікі крамы запрашаюць на бясплатны канцэрт.

У праграме:

– выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki,
– прэзентацыя Марыяй Ермаковай, удзельніцай беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», песні «Вятры»,
– прэзентацыя новай калекцыі цішотак,
– конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны,
– фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай.

Пачатак а 18.30.

Марыя Ермакова, удзельніца нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя выканае беларускі варыянт сваёй песні.

Вясною магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой новы пяты альбом, а 23 жніўня мы разам з вамі будзем танчыць пад іх бязлітасны дэнс.

Гарадзенскі гурт Dzieciuki у верасні прэзентуюць свой новы альбом «Радыё Гародня». На фэсце прагучаць як новыя песні, так і самыя папулярныя хіты гурта!

«З гуртом NaviBand нашая крама сябруе шмат гадоў, мы падтрымлівалі Ксюшу і Арцёма падчас падрыхтоўкі і ўдзелу ў Еўрабачанні ды заўжды сочым за іх творчымі поспехамі. Некалькі дзён таму NaviBand паведамілі, што ўжо запісалі новы альбом», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Symbal.by.

У гэта цяжка паверыць, але восенню гурт :B:N: адзначыць сваё 20-годдзе! А 23 жніўня мы разам з вамі будзем крычаць «Жыве rock’n’roll!» на пяцігоддзі крамы Symbal.by.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары