Хлопец загінуў, паведамляе прэс-служба УУС Маскоўскага метрапалітэну.
Здарэнне адбылося 19 верасня каля 16:00 на станцыі «Універсітэт». Пасля сутыкнення з саставам электрацягніка малады чалавек атрымаў пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.
Цяпер паліцыі апытвае сведак. Праваахоўнікі вывучаюць матэрыялы з камер відэаназірання.
У сувязі з інцыдэнтам падачу электраэнергіі на рэйкі спынілі на 20 хвілінаў.
ДР belsat.eu паводле belta.by