У Беларусі выпусцілі вопытную серыю расейскіх вакцын «Спутник V» і «Спутник Лайт»


На беларускім прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» выпусцілі доследную серыю расейскіх вакцын ад каронавіруса «Спутник V» і «Спутник Лайт» па поўным цыкле вытворчасці, паведамляе Мінздароўя.

Вакцына «Спутник Лайт».
Фота: РБК

Першыя валідацыйныя серыі вакцын былі выпушчаны 22 снежня. Плануецца, што сёння, 23 снежня, іх павінны адправіць на кантроль якасці да распрацоўшчыка – у інстытут Гамалеі ў Расею.

У міністэрстве паведамілі, што па планах – яны будуць закладзены на даследаванні стабільнасці. На гэтых узорах будзе даследавацца стабільнасць прэпарата пры захоўванні.

Іншая расейская вакцына «Спутник» вырабляецца ў Беларусі з вясны гэтага года.

Hавiны
У Беларусь даставілі 1,1 мільён доз кітайскай вакцыны
2021.12.23 09:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў