Пуцін заклікаў «сінхранізаваць» эканамічнае заканадаўства Беларусі і Расеі


Адзіная валюта – «магчыма, пытанне будучыні», сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі, якая трывае ўжо звыш трох гадзінаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Пуцін падчас перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, 9 верасня 2021 года.
Фота: Kremlin.ru

Уладзімір Пуцін 23 снежня дае вялікую прэс-канферэнцыю. У 2021 годзе, адзначае «Медуза», ён у 17-ы раз дае такую прэс-канферэнцыю на пасадзе прэзідэнта Расеі.

Тэлеканал «Мир» спытаў Пуціна пра «дарожныя мапы» Беларусі і Расеі – а менавіта пра тое, калі грамадзяне абедзвюх краінаў адчуюць канкрэтныя вынікі. Пуцін расказаў пра планы скасавання роўмінгу і пра вольнае перасоўванне праз мяжу, а таксама згадаў эканамічную інтэграцыю.

«Вось мы будуем Саюзную дзяржаву. Узровень нашай інтэграцыі да гэтага часу значна ніжэйшы, чым узровень інтэграцыі ў Еўразвязе, проста непараўнальны, – перадае ТАСС ягоныя словы. – Я ўжо зараз не кажу пра адзіную валюту, бог з ёй, гэта пытанне, магчыма, будучыні, калі нашыя адпаведныя эканамічныя службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт».

Пуцін сказаў таксама, што трэба сінхранізаваць заканадаўствы дзвюх краінаў у галінах эканомікі, падаткаў і мытні, антыманапольнай сферы. Пра гэта ўжо дамовіліся, хоць Лукашэнка і ягоная каманда – «няпростыя перамоўнікі». Але «агудаі дасягнулі разумення таго, якім тэмпам і якімі крокамі мы мусім да гэтага ісці».

Вынікі «паглыблення інтэграцыі», паабяцаў Пуцін, грамадзяне Беларусі і Расеі адчуюць «на бягучым сваім жыцці».

«У нас ужо шмат зроблена, асабліва ў сацыяльных пытаннях. Я маю на ўвазе і свабоднае перасоўванне, і становішча на рынку працы, і нават забеспячэнне сацыяльнае па цэлым шэрагу напрамкаў. Цяпер у нас размова ідзе аб тым, каб сінхранізаваць падатковую, мытную справу і заканадаўства. Гэта надзвычай важна, каб забяспечыць аднастайнае разуменне таго, як мы будзем дзейнічаць супольна дзеля дасягнення найвышэйшага выніку, – казаў Пуцін. – Гэта асноўныя рэчы: фіскальная палітыка і заканадаўства, і мытнае [заканадаўства]. Быў доўгі і няпросты працэс узгаднення пазіцыяў».

Hавiны
«Дарожныя мапы» падпісалі, цяпер сабраліся выпрацаваць «дарожную мапу» іх рэалізацыі
2021.11.07 11:49

Планы на 2022 год вызначаць у чацвер у Маскве на паседжанні сесіі «парламенцкага сходу саюзнай дзяржавы», якое правядзе спікер Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін, піша «РИА Новости». Плануюць у тым ліку змяніць структуру гэтага сходу.

За мяжой найбольшы розгалас сярод заяваў Пуціна атрымалі, падобна, патрабаванні «неадкладных гарантыяў» бяспекі ад NATO і Злучаных Штатаў у прыватнасці. Як перадае «Reuters», Пуцін зноў адрынуў абвінавачванні ЗША і Украіны ў падрыхтоўцы расейскага вайсковага ўварвання ва Украіну. Пуцін патрабуе не дапусціць далучэнне Украіны да NATO, якое называе «пашырэннем NATO на ўсход» і ў якім адмаўляе суб’ектнасць Украіны.

Пуцін таксама заявіў, што прэзідэнт Украіны «трапіў пад уплыў радыкальных элементаў», «нацыкаў», бо называе тэрарыстамі кіраўніцтва сепаратыстаў ДНР і ЛНР.

Hавiны
«Медуза»: У Расеі ідзе самы масштабны з 2014 году набор наймітаў для Данбасу
2021.12.22 16:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў