Падчас хакейнага матчу ў Фінляндыі замест дзяржаўнага гімну Беларусі ўключылі гімн Палаў


Учора, 22 снежня, менская «Дынама» у рамках КХЛ гуляла ў Фінляндыі супраць «Ёкерыта», гаспадары перамаглі з лікам 2:1, і ўзялі рэванш за паразу ў Менску.

Але не гэта тут галоўнае.

Перад матчам замест дзяржаўнага гімна Беларусі арганізатары паставілі гімн астраўной дзяржавы Палаў у выкананні сімфанічнага аркестру Славакіі. Гэта выклікала абурэнне афіцыйнай дэлегацыі і каментатараў дзяржаўнага тэлебачання. Пасля гульні фінскі клуб выбачаўся, заявіўшы, што адбылася тэхнічная памылка.

У першыя дзесяць хвілін гульні ў Хельсінкі мясцовыя заўзятары правялі акцыю салідарнасці з беларускім народам, яны проста маўчалі, гэта быў жэст салідарнасці з тымі ў каго забралі голас.

Фінскія заўзятары актыўна падтрымліваюць беларускі народ, яны ў верасні мінулага году прымусілі «Ёкерыт» не ехаць на гульню ў Менск, і тады каманда паслухала іх. А ў гэтым годзе заўзятары прасілі зрабіць той жа самае, але 12 снежня фінскі клуб прыехаў у Менск, саступіў з лікам 3:5. А менскае «Дынама» з перамогай павіншаваў Лукашэнка. У выніку кіраўніцтва фінскага клубу пачула папрокі ад СМІ і заўзятараў.

За апошні час гэта другі выпадак калі так моцна быў «пакрыўжданы» дзяржаўны гімн Беларусі. Месяц таму ў Славакіі праходзіў «Турнір чатырох нацый», французскія хакеісты дэманстратыўна сышлі пасля завяршэння гульні з Беларуссю, так і не дачакаўшыся выканання гімна. Беларусы ж паспрабавалі вярнуць супернікаў паляпваннем клюшак па лёдзе – але беспаспяхова, а галоўны менеджар зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі паказаў французам свае агалёныя ягадзіцы.

Hавiны
Футбольны чэмпіянат Беларусі масава пакідаюць легіянеры, некаторыя – праз палітыку
2021.12.22 18:01

belsat.eu

Стужка навінаў