На журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу


На журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка, якога затрыманы паводле адміністратыўнай справы, завялі крымінальную справу.

Пра гэта паведамілі сваякам мужчыны, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў. Аднак паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу праходзіць журналіст, невядома.

Андрэй Кузнечык, затрыманы журналіст радыё «Свабода».
Фота: svaboda.org

Сваякам таксама паведамілі, што чакаецца перавод Андрэя ў менскае СІЗА на Валадарскага.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, а ўдома ўчынілі ператрус. На наступны дзень мужчыну прызначылі 10 содняў арышту за дробнае хуліганства, а пасля сканчэння тэрміну перазатрымалі і зноў далі 10 дзён паводле таго ж артыкулу. Пасля сканчэння другога тэрміну Кузнечык не выйшаў з Акрэсціна.

Падчас перабывання на соднях для яго не прымалі перадачаў.

Hавiны
Журналіст Андрэй Кузнечык дасюль не выйшаў з содняў. Родныя не ведаюць, дзе ён
2021.12.22 12:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў