Грамадзяніна Расеі прасілі пасадзіць на 11 гадоў у Беларусі за агучку пратэставых відэа


Ягора Дуднікава ў закрытым рэжыме судзяць за «распальванне варожасці» і «заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы».

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Крыніца расейскай службы брытанскага BBC паведаміла пра пакаранне, якое пракурор на закрытым судзе запытаў для Ягора Дуднікава: 11 гадоў пазбаўлення волі.

Дуднікава судзяць паводле артыкулаў за «Распальванне варожасці групай асобаў» (ч.3 арт. 130 КК РБ) і «Заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы праз інтэрнэт» (ч.3 арт. 361 КК РБ). Максімальнае пакаранне – 12 гадоў пазбаўлення волі.

Вырак маюць абвясціць у бліжэйшы час. Крыніца BBC кажа, што сам падсудны «ў шоку».

21-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня сёлета ў Менску. Хлопец агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ», што і сталася падставай для крымінальнай справы. Пасля затрымання Ягор паведаміў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. Прызнаны палітычным зняволеным.

Hавiны
«Пастаянныя галаўныя болі і панічныя напады». Стан затрыманага ў Беларусі грамадзяніна РФ пагоршыўся
2021.07.03 17:43

АА belsat.eu

Стужка навінаў