«Deutsche Welle»: Нямеччына зняла абмежаванне на выдачу гуманітарных візаў беларусам


Пакуль Нямеччына дала адмысловыя візы толькі 130 беларусаў, якія перажылі палітычны пераслед, і дала статус уцекача толькі 6 беларусам.

Беларусы з Нямеччыны. 4 ліпеня 2021 года. Фота ад чытачоў Белсату

Крыніца ў нямецкім урадзе паведаміла «Deutsche Welle», што з сярэдзіны кастрычніка 2021 года абмежаванне на колькасць гуманітарных візаў для беларусаў знятае.

Паводле «Нямецкай хвалі», ліміт на такія візы крытыкавалі як у Беларусі, так і ў самой Нямеччыне: пакуль Літва і Польшча прымалі тысячы ўцекачоў ад рэжыму Лукашэнкі, немцы, паводле крыніцаў DW, выдалі толькі 130 гуманітарных візаў для беларусаў.

Рашэнне зняць абмежаванне на колькасць гуманітарных візаў прынялі пасля выбараў у Бундэстаг. У кааліцыйнай дамове, кажа крыніца выдання, асобна прапісаны пункт аб Беларусі.

Тым, каму даюць гуманітарны від на жыхарства (спачатку толькі часовы, але потым магчымы і пастаянны), Нямеччына звычайна пакрывае выдаткі на жытло і медычную страхоўку, аплочвае моўныя курсы і выдае 446 еўра на месяц, пакуль атрымальнік не пачне працаваць.

Аналітыка
Колькі беларусаў з’ехала з краіны за апошнія 15 месяцаў? Разбіраемся
2021.11.11 07:30

На думку кіраўніка аб’яднання беларусаў Берліну «Razam» Антона Нядзелькі, такія захады «не могуць быць нацэленыя на шырокую грамадскасць», але з усіх праграмаў дапамогі беларусам «гэтая найлепшая».

Шанцы для беларусаў у Польшчы ці Літве на нямецкую гуманітарную візу нізкія, бо яны ўжо знаходзяцца ў бяспечнай краіне – на яе могуць прэтэндаваць тыя, хто яшчэ ў Беларусі або ў трэцяй краіне па-за Еўразвязам, дзе ёсць нямецкая амбасада і дзе ім можа пагражаць небяспека (як то ва Украіне або Грузіі – напрыклад, такую візу атрымаў актывіст Юрый Лебедзеў, сябра забітага ва Украіне Віталя Шышова).

Шанцы атрымаць статус палітычнага ўцекача ў Нямеччыне мінімальныя, але не нулявыя, піша «Нямецкая хваля». Такі статус атрымалі 6 беларусаў з 202, па якіх ужо прынятае рашэнне, а наогул па статус са студзеня па лістапад 2021 года звярталіся 233 беларусы. Справа і ў падставах да статусу, якія павінны быць вельмі сур’ёзнымі, і ў геаграфіі (адказнасць за ўцекача нясе першая бяспечная краіна на шляху ўцёкаў). Да таго ж, у нямецкай прававой сістэме яшчэ няма алгарытмаў для разгляду справаў беларусаў – у адрозненне ад, напрыклад, Афганістану.

Аналітыка
Стаць уцекачом у Беларусі і пазбегнуць дэпартацыі. Галоўныя пытанні аб міграцыйнай палітыцы Менску
2021.12.18 09:08

АА belsat.eu

Стужка навінаў