Адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла палітзняволеных журналістаў, пазбавілі ліцэнзіі


Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла палітзняволеных, журналістаў Генадзя Мажэйку, Уладзіміра Мацкевіча, Алу Лапатка і Ірыну Слаўнікаву. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Таксама адвакатка павінна была абараняць затрыманага ўчора Паўла Вінаградава.

Адвакатка Лізавета Матвеева:
Фота: Facebook

Матвееву выключылі з Менскай гарадской калегіі адвакатаў, нібыта за тое, што яна здзейсніла дысцыплінарны праступак. Яе выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю, а яна не пагадзілася з гэтым і абскардзіла правядзенне дадзенай пераатэстацыі ў судзе. З-за таго, што дадзенае рашэнне абскарджвалася, яна не з’явілася на пераатэстацыю, што было расцэнена як дысцыплінарны праступак.

Міністр юстыцыі пастанавіў прыцягнуць Лізавету да дысцыплінарнай адказнасці і прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. Учора рада МГКА разгледзела пытанне аб дысцыплінарным спагнанні і прыняла рашэнне аб выключэнні Лізаветы.

Hавiны
Дзмітрый Лаеўскі пра сітуацыю з адвакатамі Бабарыкі: «Гэта лакмусавая паперка, як усё будзе адбывацца далей»
2021.10.25 18:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў