300-400 законаў сабраліся прыняць дзеля «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі


У 2022 годзе беларускія ўлады плануюць распрацаваць толькі 28 праектаў законаў. А дзеля «паглыблення інтэграцыі» трэба ў 10-15 разоў больш.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Менск напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расеі. 1 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Парламентам Беларусі і Расеі належыць прыняць ад 300 да 400 законаў дзеля рэалізацыі 28 «праграмаў паглыблення інтэграцыі», прынятых 4 лістапада, паведаміў намеснік кіраўніка камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах СНД Арцём Тураў, піша БелТА.

На 2022 год беларускія ўлады плануюць падрыхтаваць у 10-15 разоў менш законапраектаў: усяго 28, у тым ліку пра «ўсебеларускі сход», наўпрост не звязаны з «паглыбленнем інтэграцыі».

Hавiны
«Дарожныя мапы» падпісалі, цяпер сабраліся выпрацаваць «дарожную мапу» іх рэалізацыі
2021.11.07 11:49

Тэарэтычна, праекты законаў «саюзнай дзяржавы» могуць падрыхтаваць і без удзелу Беларусі. Права ўносіць законапраект уласнай распрацоўкі «пазапланава» ёсць у дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі (але яны гэтым вельмі рэдка карыстаюцца), а таксама ў групаў грамадзянаў, якія збяруць не менш за 50 тысяч подпісаў.

23 снежня на паседжанне «парламенцкага сходу саюзнай дзяржавы» прынялі праект бюджэту на наступны год і падкарэктавалі бюджэт на бягучы, павялічылі колькасць пастаянных камісіяў з 8 да 12. Ці гэта звязана з паскарэннем «паглыблення інтэграцыі», не паведамляюць.

Hавiны
Пуцін заклікаў «сінхранізаваць» эканамічнае заканадаўства Беларусі і Расеі
2021.12.23 15:44

АА belsat.eu

Стужка навінаў