Улады хочуць стварыць у Беларусі айчынную альтэрнатыву «IKEA» і «Zara Home»


Віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык распавёў аб праекце «Да дому» – сетцы мультыбрэндавых крамаў беларускіх тавараў для хаты, перадае БелТА. У планах адкрыццё такіх гандлёвых пляцовак як у Беларусі, гэтак і за мяжою.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: freepik.com

У Беларусі плануюць адкрыць буйныя крамы з айчыннымі таварамі для дому. Пра гэта на супольным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі паведаміў намеснік прэмʼер-міністра Пётр Пархомчык. Ён сказаў, што новыя крамы мусяць стаць альтэрнатывай «IKEA» і «Zara Home».

«Канцэпцыя праекту – максімальна шырокі асартымент беларускай прадукцыі для дому на адной гандлёвай пляцоўцы. Гэта тэкстыль, посуд, адзенне і іншае. Сетку такіх мультыбрэндавых крамаў плануецца адкрыць як на ўнутраным рынку, так і за межамі краіны», – распавёў Пархомчык.

Упершыню пра гэты праект чыноўнікі загаварылі ў верасні, калі старшыня «Беллёгпраму» Таццяна Лугіна правяла сустрэчу з кіраўнікамі буйных гандлёвых цэнтраў Менску. Па выніках тых перамоваў намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання Ніна Емяльянава заявіла, што «айчынныя вытворцы мусяць выступаць якарнымі арандатарамі, прыцягваць жыхароў нашай краіны і турыстаў, спрыяць прасоўванню беларускіх тавараў».

Hавiны
«Адносна таннага тавару няма апрыёры». Кіраўніца «Беллёгпраму» пахвалілася дарагавізнай беларускай вопраткі
2022.10.30 13:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў