Склікаецца тэрміновае паседжанне Рады бяспекі ААН па Украіне


Тэрміновае паседжанне Рады Бяспекі ААН адбудзецца 23 лістапада па ініцыятыве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Інфармацыю пацвярджае расейскае сталае прадстаўніцтва пры ААН.

Пасяджэнне Рады Бяспекі «падтрыманне міру і бяспекі Украіны» ў штаб-кватэры ААН. У сустрэчы прынялі ўдзел міністры замежных спраў усіх членаў Рады бяспекі, а таксама Украіны, Германіі, Польшчы, Літвы. Нью-Ёрк, ЗША, 22 верасня 2022 года. Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: Pacific Press Media Production Corp / Alamy / Forum

Тэрміновае паседжанне Рады бяспекі ААН прызначана на 16 гадзін па мясцовым часе ў Нью-Ёрку (апоўначы па Маскоўскім часе). Правядзенне паседжання  ініцыяваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з-за ракетных удараў, нанесеных расейскімі войскамі 23 лістапада. Аб гэтым ён напісаў у сваім Twitter.

«Забойства мірных жыхароў, разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры – гэта тэракты. Украіна працягвае патрабаваць ад міжнароднай супольнасці рашучага адказу на гэтыя злачынствы», – напісаў Зяленскі.



У пастаянным прадстаўніцтве Расеі пры ААН пацвердзілі, што пасяджэнне прызначана апоўначы па маскоўскім часе. Першы намеснік старшыні прадстаўніцтва Дзмітрый Палянскі напісаў у сваім тэлеграм-канале, што прычынай склікання тэрміновага паседжання Рады Савету бяспекі ААН сталі расейскія ракетныя ўдары па абʼектах украінскай інфраструктуры.

Прадстаўляць Кіеў мае намер Уладзімір Зяленскі. «Выступоўцам ад Украіны зноў заяўлены па відэасувязі Уладзімір Зяленскі з парушэннем правілаў працэдуры РБ», – указаў Палянскі.

Ён удакладніў, што старшыня Рады Бяспекі прадстаўнік Ганы прызначыў паседжанне на 16:00 па мясцовай гадзіне (поўнач па Маскве). Пры гэтым рашэнне па выступе Зяленскага пакуль не абнародавана. Ва ўласным допісе Палянскі дазволіў сабе пазлараднічаць, што паседжанне, маўляў, падарунак ЗША да Дня дзякавання, які ў 2022 годзе адзначаецца 24 лістапада.

Агляд
Зяленскі пра сёняшнія атакі па Украіне: РФ даказала ўсім, што з’яўляецца спонсарам тэрарызму
2022.11.23 20:12

Нагадаем, што 23 лістапада Расея нанесла масіраваныя ракетныя ўдары па Украіне, адзначаны шматлікія пападанні па абʼектах крытычнай інфраструктуры. Паведамлялася, што у першую чаргу пашкоджаны энергетычныя абʼекты, аварыйна спынена Паўднёва-Украінская АЭС, адключаны энергаблокі яшчэ некалькіх АЭС, без электрычнасці засталіся Кіеў, абласныя цэнтры і ўся Малдова. Ёсць загінулыя і пацярпелыя. Па падліках украінскага боку расейскія войскі выпусцілі па Украіне 67 ракет. Па ўдакладненых звестках, амаль уся Украіна засталася без электрычнасці, некаторыя рэгіёны без цяпла і водазабеспячэння. Загінулі 6 чалавек і 20 параненыя.

Абноўлена
Расея нанесла новыя ракетныя ўдары па Украіне: без электрычнасці Кіеў, буйныя гарады і Малдова
2022.11.23 17:16

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў