Сілавікі затрымалі супрацоўніка Мінфіну. Яго абвінавацілі ў перадачы звестак «Чорнай кнізе Беларусі»


У Менску затрымалі супрацоўніка Міністэрства фінансаў. На відэа, якое з’явілася ў праўладных Telegram-каналах, мужчына «прызнаецца», што перадаваў звесткі «Чорнай кнізе Беларусі».

Затрыманы сілавікамі супрацоўнік Міністэрства фінансаў. Менск, Беларусь. 23 лістапада 2022 года.
Фота: праўладныя Telegram-каналы

У Менску затрыманы супрацоўнік Мінфіну, былы выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Відэа з ім распаўсюдзілі ў праўладных Telegram-каналах. Мужчына «прызнаецца», што перадаваў «Чорнай кнізе Беларусі» звесткі пра былых калегаў, быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы, удзельнічаў у акцыях пратэсту, абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманне галоўнага энергетыка прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно» Канстанціна Дзікуна і вядучага эканаміста прадпрыемства Руслана Міхаленкі. Прычына – каментары ў інтэрнэце.

А ў Верхнядзвінску затрыманая грамадская актывістка Валянціна Болбат, удома праведзены ператрус. Прычыны пераследу невядомыя.

Аб’ектыў
Больш за 10 тысяч беларусаў знаходзяцца ў небяспецы праз выцек з «Чорнай кнігі Беларусі»
2022.11.21 21:40

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў