Расейская армія абстраляла шпіталь у Запарожскай вобласці, загінула немаўля


Улады Запарожскай вобласці абвінавацілі расейскіх вайскоўцаў у абстрэле больніцы ў горадзе Вальнянску. У выніку разбуранае радзільнае аддзяленне, дзе загінула немаўля, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

Уначы расейская армія нанесла ракетны ўдар па больніцы ў горадзе Вальнянску. Была разбураная радзільня, загінула немаўля, напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

Паводле звестак ратавальнікаў, маці загінулага дзіцяці і адзін лекар пацярпелі, іх выцягнулі з-пад абломкаў. Больш у аддзяленні нікога не было.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 лістапада
2022.11.22 17:38

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў