КДБ прызнаў выданне Hrodna.life «экстрэмісцкім фармаваннем»


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў выданне Hrodna.life «экстрэмісцкім фармаваннем». Медыя ўнеслі ў адпаведны пералік, апублікаваны на сайце МУС.

У рэдакцыі Hrodna.life. Горадня, Беларусь. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

На сайце Міністэрства ўнутраных справаў апублікавалі абноўлены пералік арганізацыяў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Туды ўнеслі выданне Hrodna.life. Адпаведную пастанову 11 лістапада прыняў КДБ, гаворыцца ў дакуменце.

«Група грамадзян з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life, Telegram-каналаў «Гродна like!», «Hrodna One Love», а таксама YouTube-каналу «Hrodna One Love» ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», – пазначаецца ў дакуменце.

Раней у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапілі іншыя медыі, у тым ліку «Белсат», «Еўрарадыё», радыё «Свабода», KYKY, БелаПАН, «Наша ніва».

Hавiны
МУС прызнаў інтэрнэт-рэсурсы палка Каліноўскага экстрэмісцкім фармаваннем
2022.09.23 15:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў