«Вядзецца гульня». Спецслужбы Польшчы не чакаюць хуткага заканчэння крызісу


Спецслужбы Польшчы не чакаюць, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю хутка пераадолеецца. Пра гэта на брыфінгу 23 лістапада заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Станіслаў Жарын, паведамляе Reform.by.

Паводле яго, нягледзячы на вылет з Беларусі самалётаў з мігрантамі, пакуль рана казаць пра дээскалацыю крызісу.

Hавiны
Яшчэ 118 мігрантаў адляцелі з Беларусі. Але атакі на Польшчу не спыняюцца
2021.11.23 10:29

Жарын падкрэсліў, што спробы сілавога прарыву на мяжы працягваюцца, групы мігрантаў застаюцца агрэсіўнымі. Таму, на ягоную думку, беларускі бок можа займацца ратацыяй мігрантаў на мяжы.

Паводле звестак польскіх спецслужбаў, неўзабаве для ўзмацнення крызісу могуць актывізавацца маршруты паміж Масквой і Менскам.

«Рэжым Лукашэнкі шукае новыя напрамкі ўзамен тых, якія аказаліся заблакаваныя», – сказаў ён.

Агулам прэс-сакратар мяркуе, што сітуацыя на мяжы будзе напружанай яшчэ доўгі час, бо «няма сігналаў таго, што беларуская тактыка і стратэгія мяняецца, хоць і бачым, што вядзецца пэўная гульня».

Hавiны
Каранік спадзяецца, што Беларусі кампенсуюць страты ад прывезеных мігрантаў
2021.11.23 08:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў