У Віцебску за выказванне «Жыве Фландрыя» забаранілі спектакль


Віцебскія чыноўнікі адмянілі паказы спектаклю «Ціль» у Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск). Пасля прэм’еры пастаноўку наагул забаранілі і знялі з рэпертуару, піша Zerkalo.io.

21 лістапада ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм’ера спектаклю «Ціль». Спектакль паставілі паводле пʼесы драматурга Рыгора Горына, якую драматург напісаў на падставе раману бельгійскага пісьменніка Шарля Дэ Кастэра «Ціль Уленшпігель», распавядае пра барацьбу фламандцаў супраць іспанскага валадарства ў 16 стагоддзі.

На пастаноўцы былі кіраўнікі Віцебшчыны і прадстаўнікі Мінкульту. Але, як кажуць артысты, чыноўнікам спектакль не спадабаўся. Асаблівае раздражненне ў іх выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і выкрыкі са сцэны «Жыве Фландрыя!».

У выніку спектакль знялі з рэпертуару. Паказ, запланаваны на 11 снежня, адменены – інфармацыя аб гэтым зʼявілася на сайце kvitki.by.

Hавiны
У Горадні працягваецца зачыстка тэатраў
2021.11.21 12:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў