У Менску затрымалі журналістку курдскага тэлеканалу

У Нацыянальным аэрапорце Менск беларускія сілавікі затрымалі журналістку курдскага тэлеканалу Жыян Алі, паведамляе тэлеканал NRT.

Жыян Алі. Фота: NRT Digital Media

Карэспандэнтка курдскага тэлеканалу NRT Жыян Алі накіроўвалася да мяжы краіны з Польшчай, каб асвятліць міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы. Але пасля прыбыцця ў Менскі аэрапорт 23 лістапада яе затрымалі. Тэлеканал NRT паведамляе, што ў журналісткі забралі таксама журналісцкае абсталяванне.

Большасць мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, паходзіць з іракскага Курдыстану.

«Вядзецца гульня». Спецслужбы Польшчы не чакаюць хуткага заканчэння крызісу

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны