Журналіст «Бі-Бі-Сі» Стыў Розэнберг, які на мінулым тыдні браў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі, мае беларускія карані. У прыватнасці, некалькі гадоў таму журналіст напісаў у сваім Twitter, што ягоны прадзед нарадзіўся на Шклоўшчыне.
Стыў Розэнберг яшчэ два гады таму распавёў пра свае карані: ягоны прадзед Хаім-Іцка Абелеў Гнесін нарадзіўся ў Шклове ў Магілёўскай губерні.
«Я не бачыў майго прадзеда, але часта пытаюся ў сябе, што б ён сказаў на тое, што ягоны праўнук цяпер жыве і працуе ў Маскве», – сказаў Розэнберг.
Прадзед журналіста зʼехаў з Расейскай імперыі ў 1894 годзе ў Англію.
Лукашэнка — таксама нарадзінец Шклоўшчыны, з вёскі Александрыя.
СК belsat.eu