«Пашкоджанні нязначныя». Зліў размовы Караева пра пацярпелых міліцыянтаў


Беларускія кіберпартызаны апублікавалі чарговы зліў размоваў пра падзеі жніўня 2020 года. На іх цяпер ужо было міністр унутраных справаў Юрый Караеў патрабуе тэрмінова знайсці пацярпелых падчас задушэння народных пратэстаў міліцыянтаў, каб яны далі інтэрв’ю.

«Тэрмінова трэба знайсці тых, хто пацярпеў у выніку дзеянняў на масавых беспарадках. Маю на ўвазе нашых міліцыянераў. Каб яны далі інтэрвʼю. Гэта вельмі важна. У вас ёсць такія», – кажа Караеў.

Але ў адказ першы намеснік начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталь Казлоў адзначае, што ва ўсёй Менскай вобласці пацярпеў толькі адзін супрацоўнік крымінальнага вышуку ў Маладзечне, які атрымаў удар ад кікбаксёра Аляксея Кудзіна і страціў зуб.

«Супрацоўнік апарату крымінальнага вышуку, які ўжо даваў інтэрвʼю пра тое, што калі ўбачыў, што вырубіў гэты Кудзін вайскоўца, ён у гэтую амбразуру пайшоў, каб папярэдзіць напад і атрымаў сустрэчны ўдар», – адзначыў Казлоў.

Аб’ектыў
Рэпрэсіі не спыняюцца: 2,5 года калоніі для Аляксея Кудзіна
2021.08.11 23:36

Але ў большай ступені пацярпелі вайскоўцы ўнутраных войскаў – у Маладзечне і Жодзіне.

«Ва ўсіх астатніх выпадках пашкоджанні нязначныя», – кажа Казлоў.

З улікам таго, што пацярпелы ў Маладзечне міліцыянт ужо даваў інтэрв’ю, Караеў адмаўляецца ад выкарыстання яго для інтэрв’ю.

«Тады яго не трэба. Тады на вайскоўцаў абапіраемся», – заявіў расчараваны Караеў.

Публікацыя кіберпартызанамі размовы стала адаказам на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што катаванні затрыманых пратэстоўцаў былі нібыта адказам на збітых міліцыянтаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў