Палітзняволеная актывістка Гарбунова спыніла галадоўку, якую трымала амаль два тыдні


Вольга Гарбунова.
Фота: Olga Łaniewska / Facebook

Палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова спыніла галадоўкі, якая адбывалася амаль два тыдні. Пра гэта ў Facebook паведаміла ейная сяброўка Вольга Ланеўскаяю

«Воля выходзіць з галадоўкі. З’явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Воля ўсіх дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне», – напісала яна.

Артыкулы
Актывістка Вольга Гарбунова, якая ўтрымліваецца ў ізалятары на Акрэсціна, абвесціла галадоўку
2021.11.18 14:01

Вольга Гарбунова – вядомая фемактывіста, была кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава». Яе затрымалі 9 лістапада бягучага году як падазраваную паводле арт.342 КК РБ («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

У дзень затрымання Вольга абвесціла галадоўку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў