На волю выйшаў гомельскі актывіст Аляксей Раманаў


Аляксей Раманаў у судзе.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

На волю выйшаў палітзняволены актывіст з Гомля Аляксей Раманаў. Ён цалкам адбыў пакаранне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксей Раманаў актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня 2020 года мужчына негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, за гэта яго прысудзілі да аднаго года калоні, абвінаваціўшы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Затрымалі актывіста 16 снежня 2020 года. Пакаранне ён адбываў у глыбоцкай калоніі № 13. 23 лістапада мужчына выйшаў на волю.

Аляксей Раманаў мае інваліднасць ІІ групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. У калоніі ў яго значна пагоршылася здароўе.

Артыкулы
У палітвязня Аляксея Раманава абвастрыўся рак. Абяцаюць перавесці ў шпіталь
2021.05.07 16:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў